Паважаныя акцыянеры адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічага трэсту № 1, г.Віцебск”
31 сакавіка 2026 года ў 11.00 г. адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск”
Гадавы агульны сход акцыянераў пройдзе па адрасе Таварыства: г. Віцебск, вул. Суворава, 16, актавая зала.
Парадак дня сходу:
1. Аб зацвярджэнні колькаснага і персанальнага складу падліковай камісіі.
2. Аб разглядзе справаздачы генеральнага дырэктара аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2025 год і асноўных напрамках дзейнасці Таварыства ў 2026 годзе.
3. Аб разглядзе справаздачы аб рабоце Назіральнага савета Таварыства за 2025 год.
4. Аб разглядзе заключэння рэвізійнай камісіі па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2025 год і аўдытарскага заключэння па бухгалтарскай справаздачнасці Таварыства за 2025 год.
5. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай справаздачнасці Таварыства за 2025 год.
6. Аб размеркаванні прыбытку і страт, аб’яўленні і выплаце дывідэндаў Таварыства за 2025 год.
7. Аб выбранні членаў Назіральнага савета Таварыства.
8. Аб выбранні членаў рэвізійнай камісіі Таварыства.
9. Аб вызначэнні памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі расходаў членам Назіральнага савета і рэвізійнай камісіі Таварыства за выкананне імі сваіх абавязкаў.
10. Аб здзяйсненне здзелкі з афіляваныя асобай Таварыства.
Прыём прапаноў аб вылучэнні кандыдатаў у Назіральны савет і рэвізійную камісію Таварыства ажыццяўляецца па 23 сакавіка 2026 года.
З інфармацыяй (дакументамі), падрыхтаванай да гадавога агульнага сходу акцыянераў, можна азнаёміцца ў сакратара Назіральнага савета па адрасе: г.Віцебск, вул. Суворава,16 з 24 сакавіка 2026 года па 30 сакавіка 2026 года (час працы пн-чц. з 8.30 г. да 17.30 г., пт. з 8.30 г. да 16.15 г., абедзенны перапынак з 13.00 г. па 13.45 г.), альбо 31 сакавіка 2026 года па месцу правядзення сходу, кантактны тэлефон 8 (0212) 66-98-50.
Дата фарміравання рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў 11 сакавіка 2026 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 10.15 г. да 10.50 г. па месцу правядзення сходу.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства – пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.
Назіральны савет (Пратакол № 509 ад 06.03.2026)
Адкрытае акцыянернае таварыства “Дарожна-будаўнiчы трэст № 1, г.Вiцебск”
(ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”)
УНП 300000398