Паважаныя акцыянеры адкрытага акцыянернага таварыства ”Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск“!
22 верасня 2026 года ў 14-00 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства ”Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск“.
Пазачарговы агульны сход акцыянераў пройдзе па адрасе Таварыства: г. Віцебск, вул. Суворава, 16, актавая зала.
Парадак дня сходу:
1. Аб рэарганізацыі Таварыства.
2. Аб выкупе акцый Таварыства па патрабаванні акцыянераў Таварыства і ўстанаўленні цаны выкупу акцый па патрабаванню акцыянераў Таварыства.
З інфармацыяй (дакументамі), падрыхтаванай да пазачарговага агульнага сходу акцыянераў, можна азнаёміцца ў сакратара наглядальнага савета па адрасе: г. Віцебск, вул. Суворава, 16, з 15 верасня 2026 года па 21 верасня 2026 года ўключна (час працы: панядзелак – чацвер з 08-00 да 17-00, абед з 13-00 да 14-45, пятніца з 8-00 да 15-45 з 13-00 да 14-45) 2026 года па месцы правядзення сходу, кантактны тэлефон 8(0212)669850.
Патрабаванне акцыянераў, якія з’яўляюцца ў сукупнасці ўладальнікамі двух і больш працэнтаў галасуючых акцый Таварыства, аб правядзенні незалежнай ацэнкі кошту акцый прад’яўляюцца не пазней за 15 верасня 2026 года па адрасе ААТ ”ДБТ-1, г.Вiцебск“ (210026, Рэспубліка Беларусь, г.Віцебск, вул. Суворава, 16, 3-ці паверх, юрыдычны аддзел, у працоўныя дні: панядзелак – чацвер з 08-00 да 17-00, абед з 13-00 да 14-45, пятніца з 8-00 да 15-45, абед з 13-00 да 14-45).
Дата заканчэння прыёму прапаноў у парадак дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў не пазней за 17 верасня 2026 года.
Дата фарміравання рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў 14 верасня 2026 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 13-30 да 13-55 па месцы правядзення сходу.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства – пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.
Назіральны савет (пратакол № 522 ад 09.09.2026)
Адкрытае акцыянернае таварыства
”Дарожна-будаўнiчы трэст № 1, г.Вiцебск“ (ААТ ”ДБТ-1, г.Вiцебск“)
УНП 300000398