ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Наша каманда – сярэбраны прызёр турніру па міні-футболе
10.03.2026

27 лютага 2026 года ў Палацы гульнявых відаў спорту “Уручча” ў г. Мінск адбыўся другі турнір па міні-футболе сярод удзельнікаў холдынгу “Белаўтадар”.

У турніры прынялі ўдзел 9 каманд: ААТ «ДБТ № 1», ААТ «ДБТ № 2», ААТ «ДБТ № 3», ААТ «ДБТ № 5», ААТ «ДБТ № 6», ААТ «БМТ № 8», ААТ «ДБК № 45, г. Віцебск», ААТ «Мостабуд», ААТ «Дарбудіндустрыя».

Віншуем чэмпіёна – каманду ААТ «ДБТ № 5», а таксама прызёраў ААТ «ДБТ № 1» і ААТ «Мостабуд».

Гульцам каманд, якія занялі прызавыя месцы, уручаны медалі, сувеніры і грашовыя прэміі.

Пераможцамі ў індывідуальных намінацыях сталі:

    • варатар турніру – Волкаў Вадзім, ААТ «ДБТ № 1»;
    • абаронца турніру – Пташнік Уладзіслаў, ААТ «ДБТ № 5»;
    • нападаючы турніру – Баярчанка Канстанцін, ААТ «Мостабуд»;
    • бамбардзір турніру – Шукелойць Уладзіслаў, ААТ «Мостабуд».

Дадатковая інфармацыя даступная на сайце кіруючай кампаніі холдынгу “Белаўтадар”.