Транспартны комплекс заўсёды з’яўляўся надзейным падмуркам устойлівага і дынамічнага развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. І сёння ролю дарожнай галіны ў нашай сучаснай цывілізаванай краіне цяжка пераацаніць. Ад належнага стану ўсёй транспартнай інфраструктуры залежаць эканоміка, сацыяльная сфера, лёс і шчасце мільёнаў людзей. Высокатэхналагічны век ставіць перад дарожнікамі новыя задачы — павышэнне якасці будаўніцтва і рамонту, пераход на больш высокі ўзровень утрымання аўтадарог, выкарыстанне сучасных тэхналогій і высакаякасных матэрыялаў. Дзякуючы адданасці і вернасці сваёй справе, высокай долі адказнасці, прафесіяналізму дарожнікі выконваюць пастаўленыя задачы, кідаючы выклік часу. Самыя шчырыя словы падзякі хочацца выказаць ветэранам, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё адказнай справе будаўніцтва аўтамагістраляў, пера – даючы багаты вопыт і веды маладому пакаленню. Жадаю ўсім працаўнікам галіны моцнага здароўя, незгасальнага аптымізму, добрых аб’ ектаў і мірнага неба над галавой!
Генеральны дырэктар ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск”
Капцэвіч А.В.