ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Пераможца года ў конкурсе “ЛІДЭРЫ Ў БУДАЎНІЦТВЕ – 2024”
02.10.2024

XXI Рэспубліканскі конкурс “ЛІДЭРЫ Ў БУДАЎНІЦТВЕ – 2024” – вядучы прафесійны конкурс сярод прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічай сферы Рэспублікі Беларусь, якія дабіліся выдатных вынікаў у сваёй дзейнасці. Мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі з 2004 года пры ўдзеле галіновых міністэрстваў і ведамстваў. Па выніках конкурсу аргкамітэт праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папулярызацыі пераможцаў у Беларусі і за мяжой.

ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск” стала пераможцам конкурсу ў намінацыі “Прадпрыемства года ў галіне дарожна-будаўнічай дзейнасці” і ўзнагароджана Дыплом пераможцы I ступені.

Гэтая перамога стала вынікам выдатнай працы 5-ці філіялаў ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск” на такіх буйных аб’ектах, як:

Рэканструкцыя аб’екта “Аўтамабільная дарога Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) км 0,000 – км 61,500” II чарга км 31,900 – км 61,500;

“Капітальны рамонт аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) км 67,470 – км 71,571; км 71,787 – км 89,730; км 89,970 – км 92,525; км 93,370 км – 7” ; км 71,787 – км 75,000; II чарга км 75,000 – км 81,600;

“Капітальны рамонт “Аўтамабільная дарога Р-22 Орша – Дуброўна – да аўтамабільнай дарогі М-1/Е30 (Буда) км 2,950 – км 8,750”;

“Капітальны рамонт аўтамабільнай дарогі М-1/Е30 Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) км 573,800 – км 580,864” 1 пускавы комплекс (аўтамабільная дарога).

Таксама былі выкананы работы па рамонце аўтамабільных дарог на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Такім чынам, дынаміка выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) у 2023 годзе склала 195,2 працэнта ў параўнанні з 2022 годам. Рэнтабельнасць продажаў за папярэднія два гады вырасла на + 3, 8% п.п.

Аб тых, хто разам з намі перамог у конкурсе “Лідэры ў будаўніцтве Рэспублікі Беларусь – 2024” глядзіце на сайтах stroykonkurs.by и belta.by.