
Паважаныя калегі і ветэраны працы, віншую вас з 55-годдзем ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск” і надыходзячым прафесійным святам!
Немагчыма не ганарыцца плёнам нашай сумеснай працы. Дзякуй вам за вашу нялёгкую і сапраўды неацэнную працу на аўтамабільных дарогах усёй краіны ў любую пару года.
За 55 гадоў наша кампанія дабілася немалых поспехаў і пабудавала мноства значных дарог, якія злучаюць паміж сабой не толькі важныя эканамічныя і геапалітычныя аб’екты, але і блізкіх людзей, якія воляю лёсу апынуліся ў розных канцах краіны.
Дзякую вам за глыбокую адданасць абранай прафесіі. Жадаю вам поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях і няхай дарога вашага жыцця будзе напоўнена прыемнымі момантамі!
З павагай, Генеральны дырэктар ААТ “ДСТ-1, г.Віцебск” Капцэвіч А.В.