ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Філіял ДБУ-7 ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск”

Дарожна-будаўнічы раён № 7, пазней пераназваны ва ўпраўленне быў створаны ў студзені 1957 гады. За гады дзейнасці ДБУ-7 пабудавана, адрамантавана і ўведзена ў строй больш за 1 за 700 кіламетраў аўтамабільных дарог. На працягу ўсіх гадоў асноўнымі аб’ектамі ДБУ-7 з’яўляліся галоўныя транспартныя магістралі Беларусі: Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі, мяжа Расійскай Федэрацыі – Віцебск – Гомель – мяжа Украіны. Спецыялісты ДБУ-7 прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абходу горада Орша, а так жа былі задзейнічаны пры капітальным рамонце мясцовых і рэспубліканскіх дарог у Аршанскім, Дубровенскім, Талачынскім раёнах.

У 2008 годзе ДБУ-7 выконвала работы па падрыхтоўцы горада Орша да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2008”.

Асноўнымі аб’ектамі ДБУ-7 у апошнія гады працягваюць заставацца аўтадарогі Брэст – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі і мяжа Расійскай Федэрацыі – Віцебск – Гомель – мяжа Украіны. Акрамя гэтага ДБУ-7 прыняло ўдзел і ў будаўніцтве Паўднёва-Заходняга абходу г. Віцебска, а так жа, рэканструкцыі узлётна-пасадачнай паласы, рулежной дарожкі і перона з месцамі стаянак паветраных судоў аэрадрома «Віцебск». У цяперашні час вытворчыя сілы ДБУ-7 задзейнічаны пры рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Мінск – Гомель.

ДБУ-7 мае ўласную вытворчую базу. Плошча зямельнага ўчастка вытворчай базы складае 3.3 га. Плошчу вытворчых памяшканняў – 6 547 кв.м. Асфальтабетонный завод «Хлусава», плошчай зямельнага ўчастка 11.5 га, размешчаны ў Аршанскім раёне паблізу дэр. Хлусава. Асфальтабетонны завод укамплектаваны асфальтазмешвальнымі ўстаноўкамі ДС-168 (прадукцыйнасць 160 тон/гадзіну) і Тельтомат (прадукцыйнасць 60 тон/гадзіну) якія працуюць на газе, а так жа чыгуначнай галінкай з павышаным тупіком.

Разам з тым, ДБУ-7 мае ўласнае радовішча пяску і пясчана-гравійнай сумесі «Ляшчынскі» размешчанае ў Аршанскім раёне з балансавых запасамі 2,4 млн.м3.

  • Прыёмная:

    +375 216 51-95-22

  • Паштовы адрас:

    211394, г. Орша, Віцебская вобл., вул. 1 Траўня, 131

  • Электронны адрас:

    mail.dsu7@dst1.by

    • Дырэктар:

      Карчавец Сяргей Віктаравіч, +375 216 51-95-20

    • Галоўны інжынер:

      Мучанік Дзмітрый Васільевіч, +375 216 51-95-15

    • Начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку:

      Шарстнёва Маргарыта Уладзіміраўна, +375 216 56-69-81

    • Намеснік дырэктара:

      Шупеня Дзмітрый Сяргеевіч, +375 216 51-95-19

  • Бухгалтэрыя:

    +375 216 56-69-81

  • Планава-вытворчы аддзел:

    +375 216 51-95-16

  • Аддзел механізацыі энергетыкі:

    +375 216 51-95-18