ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Рэалізацыя дарожна-будаўнічых матэрыялаў

Вытворчасць і рэалізацыя асфальтабетонных сумесяў

ААТ «ДБТ-1, г. Віцебск» абсталяванае 10 асфальтазмяшальнымi ўстаноўкамі прадукцыйнасцю ад 50 да 240 т/г. Ажыццяўляецца выпуск асфальтабетоннай сумесі ўсіх тыпаў і марак рэгламентаваных СТБ 1033 «Сумесі асфальтабетонныя дарожныя, аэрадромныя і асфальтабетон. Тэхнічныя ўмовы”.

Пры выпуску асфальтабетоннай сумесі шырока прымяняюцца адгезійныя, мадыфікуючые, стабілізуючые і іншыя дабаўкі для павышэння ўстойлівасці да пластычных дэфармацый, стомленаснай расколінастойкасцi і каразійнай стойкасці выпускаемай прадукцыі.

Вытворчасць і рэалізацыя бетонных сумесяў і жалезабетонных вырабаў

ААТ «ДБТ-1, г. Віцебск» ажыццяўляе выпуск розных відаў бетонных сумесяў, якія адпавядаюць патрабаванням СТБ 1035, а таксама цэментных раствораў адпаведных СТБ 1307.

Наша кампанія вырабляе жалезабетонныя вырабы (бетонныя блокі упораў), элементы калодзежаў (кольцы, пліты перакрыцця, пліты дноў), падмуркавыя элементы (блокі сцен скляпоў, пліты ўмацавання адхонаў), элементы труб (лакальныя блокі), падмуркі пад апоры дарожных знакаў, слупкі сігнальныя.

Здабыча карысных выкапняў

ААТ «ДБТ-1, г. Віцебск” мае 7 кар’ераў агульнай плошчай 27,0 га, у якіх ажыццяўляецца здабыча пяску, пяшчанага грунта і пясчана-гравійнай сумесі, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве аўтамабільных дарог, падрыхтоўцы асфальтабетонных сумесяў.

Высокая канкурэнцыя і арыентацыя на спажыўца абавязваюць калектыў трэста пастаянна шукаць спосабы паляпшэння якасці выконваемых работ.

Уся прадукцыя ААТ «ДБТ-1, г. Віцебск” ад пачатку будаўніцтва і да прыёмкі спажыўцом выконваецца высокакваліфікаванымі спецыялістамі і цалкам адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР МС 014 «Бяспека аўтамабільных дарог» і дзеючым стандартам.