ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Аб пазачарговым агульным сходзе акцыянераў 05.11.2025
24.10.2025

Паважаныя акцыянеры адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічага трэсту № 1, г.Віцебск”

5 лістапада 2025 года ў 12.00 ч. адбудзеццаа пазачарговы агульны сход  акцыянераў  адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск”.

Пазачарговы агульны сход  акцыянераў пройдзе па адрасе Таварыства: г. Віцебск, вул. Суворава, 16, актавая зала.

Парадак дня сходу:
1. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут Таварыства.
2. Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўліку афіляваных асоб Таварыства.
3. Аб зацвярджэнні Рэгламенту працы з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер Таварыства.
4. Аб прызнанні страціўшым сілу лакальнага прававога акта Таварыства.

Дата заканчэння прыёму прапаноў у парадак дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў 30 кастрычніка 2025 года.

З інфармацыяй (дакументамі), падрыхтаванай да пазачарговага агульнага сходу акцыянераў, можна азнаёміцца ў сакратара назіральнага савета па адрасе: г.Віцебск, вул. Суворава,16 з 29 кастрычніка 2025 года па 04 лістапада 2025 года (час працы пн-чц. з 8.30 ч. да 17.30 ч., пт. з 8.30 ч. да 16.15 ч., абедзенны перапынак з 13.00 ч. па 13.45 ч.), альбо 05 лістапада 2025 года па месцу правядзення сходу, кантактны тэлефон 8 (0212) 66-98-50.

Дата фарміравання рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў  27 кастрычніка 2025 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 11:15 да 11:45 па месцу правядзення сходу.

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства  – пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.

Назіральны савет (пратакол № 497 ад 22.10.2025)

Адкрытае акцыянернае таварыства
“Дарожна-будаўнiчы трэст № 1, г.Вiцебск” (ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”)
УНП 300000398