ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Аб пазачарговым агульным сходзе акцыянераў 10.08.2021
30.07.2021

Паважаныя акцыянеры адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічага трэсту № 1, г.Віцебск”

10 жніўня 2021 года ў 14:30 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск”.

Сход пройдзе па адрасе Таварыства: г. Віцебск, вул. Суворава, 16, актавая зала.

Парадак дня сходу:
1. Аб прыняцці рашэння аб аб’яўленнi і выплаце дывідэндаў за першае паўгоддзе 2021 года.
2. Аб унясенні змяненняў у Статут Таварыства шляхам выкладання Статута ў новай рэдакцыі.

З інфармацыяй (дакументамі), падрыхтаванымі да агульнага сходу акцыянераў, можна азнаёміцца ў старшыні Назіральнага савета па адрасе: г.Віцебск, вул. Суворава, 16, з 03 жніўня 2021 года па 09 жніўня 2021 года (час працы з 8:30 да 17:30), альбо 10 жніўня 2021 года па месцу правядзення сходу, кантактны тэлефон (8 0212) 67-09-04, 66 -98-50.

Дата фарміравання рэестра ўладальнікаў каштоўных папер і спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у агульным сходзе акцыянераў 02 жніўня 2021 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 13:45 да 14:15 па месцу правядзення сходу.

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства – пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.

Назіральны савет (Пратакол № 379 ад 28.07.2021)
УНП 300000398