ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
ААТ “ДБТ-1, г.Вiцебск”
Апавяшчэнне аб праве патрабаваць выкупу акцый Таварыствам
25.09.2026

Паважаныя акцыянеры Адкрытага акцыянернага таварыства ”Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск“!

22 верасня 2026 года пазачарговым агульным сходам акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства ”Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск“ (210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Суворава, д. 16, тэл.: 8(0212)669850) прынята рашэнне аб рэарганізацыі.

Згодна з артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь 09.12.1992 № 2020-XII ”Аб гаспадарчых таварыствах“ у акцыянераў, якія галасавалі супраць прыняцця гэтага рашэння або не былі належным чынам паведамлены аб правядзенні агульнага сходу акцыянераў, настае права патрабаваць выкупу прыналежных ім акцый.

Акцыі Адкрытага акцыянернага таварыства ”Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск“ (210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Суворава, д. 16, тэл.: 8(0212)669850) (далей – Таварыства), выкупленыя ў акцыянераў, падлягаюць ануляванню.

Колькасць акцый, якое Таварыства можа набыць – 4475849 шт.

Кошт выкупу адной простай (звычайнай) акцыі Таварыства зацверджаны ў памеры 0,65 (нуль) беларускіх рублёў 65 капеек.

Аплата за набытыя акцыі – не пазней за 5 (пяць) рабочых дзён пасля здзяйснення здзелкі, безнаяўным пералікам грашовых сродкаў на рахункі акцыянераў.

Афармленне здзелак куплі-продажу акцый будзе праводзіцца ў ААТ ”ААБ Беларусбанк“ (210015, г. Віцебск, пр. Маскоўскі, д. 8а, каб. 215).

Аплата за паслугі прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер здзяйсняецца за кошт сродкаў Таварыства.

Акцыянеры могуць прад’явіць пісьмовае патрабаванне Таварыству аб выкупе прыналежных ім акцый з 23 верасня 2026 года па 11 лістапада 2026 года па адрасе: ААТ ”ДБТ-1, г.Віцебск“ (210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Суворава, в. дні: панядзелак – чацвер з 08-00 да 17-00, абед з 13-00 да 14-45, пятніца з 8-00 да 15-45, абед з 13-00 да 14-45). Тэл. для даведак: 8(0212)669850).

Набыццё акцый у акцыянераў будзе ажыццяўляцца з 12 лістапада 2026 года да 11 снежня 2026 года