Адкрытае акцыянернае таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск” (ААТ “ДБТ-1, г.Віцебск” – далей Таварыства), 210026, г. Віцебск, вул. Суворава, 16, інфармуе аб тым, што 30 сакавіка 2022 года на гадавым агульным сходзе акцыянераў Таварыства (Пратакол № 74 ад 30.03.2022) прынята рашэнне аб аб’яўленні дывідэндаў за 2021 год у суме 22 413,65 беларускіх рублёў. Памер налічаных дывідэндаў на адну простую (звычайную) акцыю за 2021 год складае 0,005007686 беларускіх рублёў.
У сувязі з раней зробленай выплатай дывідэндаў за першае паўгоддзе 2021 года юрыдычнай асобе, залішне выплачаныя дывідэнды падлягаюць вяртанню Таварыству.
Выплату дывідэндаў фізічным асобам не здзяйсняць і акумуляваць на рахунку Таварыства, у сувязі з тым, што памер дывідэнду на адну простую (звычайную) акцыю за 2021 год складае менш за мінімальную наяўную грашовую адзінку і выплаціць дывідэнды не ўяўляецца магчымым.
УНП 300000398